




Адкуль з’явіліся казкі? З дзяцінства…
З цёплага маленькага ганка на якім сядзела побач з матуляй і глядзела на неба… З вандровак па лесе, дзе, здаецца, кожная сцяблінка, кветачка хоча паразмаўляць з табой… Адчуванне, што ўсё вакол жывое, – адтуль, з дзяцінства.
Мы больш разумеем сваіх бацькоў, напэўна, тады, калі самі становімся імі. З’яўляецца вялікі цуд: пасапвае ў калысцы пакуль маленькі чалавек, і ты адчуваеш, што для яго і цябе зноў адчыняецца вялікі Свет які мы спазнаём усё Жыцце…
Дзеці… Сярод іх няма падобных, нават калі растуць побач. Гэтак жа як і мы, дарослыя, непадобныя адзін да аднаго. Светлыя ўсмешкі, вочы – чысціня сэрца… Дзеці любяць казкі… Асабліва калі іх расказваюць. Вось гэтак з’явіліся і мае.
Раслі дзеці, разам з імі раслі казкі. Колькі год складаліся… Нарэшце некаторыя засталіся на паперы. Казкі для дзяцей і дарослых…
Хіба казкі патрэбныя толькі маленькім? Урэшце, усе мы – дзеці…
З любоўю Вольга Верасень
Казкі Шчаслівага Дому
для дзяцей і дарослых
Шматмоўны зборнік з 30 казак і баек для дзяцей і дарослых. Гэтыя гісторыі запрашаюць чытачоў у дзіўны свет гармоніі, прыгажосці і мудрасці. Як і ва ўсіх казках, у гэтай кнізе шмат яркіх маляўнічых ілюстрацый, выкананых аўтарскай тэхнікай сонечнага святла, якая захоўвае энергію колераў і дорыць пазітыўныя адчуванні. Узрост 7+
«Шчаслівы Дом» — казка, якая адкрывае зборнік «Казкі Шчаслівага Дому» з 30 казак для дзяцей і дарослых. Гэта прыгожая і мудрая гісторыя пра Шчаслівы Дом, яго жыхароў, суседзяў і ўсіх нас, хто жыве на нашай Зямлі. Сямейнае чытанне. Для дзяцей ад 3 гадоў.
«Зайчыкава Мара» гэта чарговая казка зборніка «Казкі Шчаслівага Дому» — 30 казак для дзяцей і дарослых. Гэта мудрае апавяданне пра Зайчыка, яго мару і Мышаняці, а таксама пра нешта вельмі важнае, ад чаго заўсёды становіцца цяплей… Сямейнае чытанне. Для дзяцей ад 3 гадоў.

«Песня Званочка» наступная казка зборніка «Казкі Шчаслівага Дому», у які ўвайшлі 30 казак для дзяцей і дарослых. Гэта ласкавая і мудрая гісторыя раскажа пра сустрэчу Званочка і Маленькага Павучка, а таксама пра тое, што сапраўды важна ў шчаслівым жыцці. Сямейнае чытанне. Для дзяцей ад 3 гадоў.

«Маленькая Сняжынка» яшчэ одна казка сборніка «Казки Щасливого Дому», колекції 30-ти казак для дзяцей і дорослих. Гэтая добрая і мудрая гісторыя пра прыгоды Маленькай Сняжынкі, якая засталася ў вялікай кишені Белай Хмаркі. У кожнай казке, вы сустракаеце герояў, якія радыя падзяліцца з вамі мудрасцю нашага дзівоснага Свету. Сямейнае чытанне. Для дзяцей ад 3 гадоў.



