«Шчаслівы Дом» гэта першая казка з кнігі «Казкі Шчаслівага Дому» – калекцыі 30 апавяданняў для дзяцей і дарослых.
«Шчаслівы Дом адчыняе свае дзверы. Казкі дзякуюць яму за яго цеплыню. Адна за адной, распраўляюць яны свае бліскучыя вясёлкавыя крылы і падымаюцца ў вялікае блакітнае Неба…»
Гэтая прыгожая і мудрая гісторыя пра Шчаслівы Дом, яго жыхароў, суседзяў, і пра ўсіх нас, хто жыве на нашай Зямлі…
Калі ласка, завітайце у Шчаслівы Дом, дзе жывуць Казкі!

Please wait while flipbook is loading. For more related info, FAQs and issues please refer to DearFlip WordPress Flipbook Plugin Help documentation.


Ёсць у нашым Свеце дзіўны Дом з вялікімі вокнамі…
Дом гэты шчаслівы! Чаму? Напэўна таму, што тыя, хто калісьці яго будаваў, глядзелі на Свет шчаслівымі вачыма.

Шчаслівы Дом стаіць на ўзгорку, побач з ім луг, крыху далей, за возерам, пачынаецца лес. У Шчаслівага Дома много суседзяў! Яны вельмі добра сябруюць!

Калі надыходзіць Вясна, Шчаслівы Дом любіць грэць свае сцены на Сонцы. Яму падабаецца слухаць птушкіны спевы і бачыць як з’являюцца і растуць на дрэвах новыя лісцейкі.

Калі надыходіць Лета, Шчаслівы Дом любіць адчуваць пах рознакаляровых кветак, глядзець як прыгожыя мытылькі лятаюць на лугу і слухаць як Конік грае на сваёй маленькай зяленай скрыпачцы.

Шчаслівы Дом таксама любіць Восень. Ён поўны радасці адчувая цудоўны водар саспелых яблык. Ён любіць слухаць як кроплі дажджу барабаняць па яго даху і глядзець як лісцё на дрэвах змяняе свой колер.

Калі надыходзіць Зіма, Шчаслівы Дом любіць адчуваць марознае свежае паветра. Ён слухае цішыню і глядзіць як белыя пушыстыя камякі снегу пакрываць ўсё вакол.

У гэтым Доме жывуць Казкі… Так-так – Казкі!
Казку ўбачышь там дзе ёсць Прыгажосць… Якія ж яны, Казкі, дзівосныя!
Яны падобны на цудоўных бліскучых пеўчых птушак.
Іхнія крылы зіхацяць на Сонцы ўсемі колерамі вясёлкі. Яны вельмі розныя: вялікія і малыя, вясёлыя і задумлівыя.
Казкі з’яўляюцца ў Шчаслівым Доме кожны вечар, а як толькі пачынаецца дзень, адлятаюць. Куды? Дзе яны патрэбныя…

Адкуль яны? Хто ведае? Шчаслівы Дом не ведае таксама: з’яўляюцца – і ўсё. Казкі прылятаюць, кружаць у Небе рознакаляровымі птушкамі. Толькі крылы зіхацяць…
Кожны вечар Казки вяртаюцца ў Шчаслівы Дом.
Асцярожна апускаюцца на ганак. Шчаслівы Дом сустракае Казкі, усміхаецца задумліва, прыгадваючы нешта сваё.

Шчаслівы Дом частуе Казкі цёплай, духмянай гарбатай, фруктамі і хлебам са смачным яблычным варэннем.
Шчаслівы Дом стараецца каб Казкам заўсёды было цяпло і утульна. Шкадуе іх і прыслухоўваецца ўважліва: «Можа што трэба?»

Казкі Шчаслівы Дом любяць! Яны клапоцяцца пра яго і дзеляцца з ім сваімі цудоўнымі добрымі гісторыямі пра наш Свет. Дом любіць іх слухаць. Нават маленькія мышкі, якія таксама жывуць у Шчаслівым Доме і звычайна любяць хіхікаць і шуршаць, сціхаюць і слухаюць таксама…

Вецер любіць слухаць Казкі і часам грае на трубе, радуя ўсіх сваёй пяшчотнай мелодыяй.

Калі надыходзіць ноч і вялікія і малыя зоркі з’яўляюцца на Небе, паступова ззяючы ўсе ярчэй і ярчэй, Шчаслівы Дом асцярожна накрывае Казкі мяккай, цёплай коўдрай.

Калі ўсе заснуць Шчаслівы Дом любіць глядзець в цудоўнае зорнае Неба і потым просіць зоркі і Пухнатую Хмарку каб яны прыносілі Казкам и ўсім хто жыве пад яго дахам добрыя сны.

Раніцай, як толькі з’яўляюцца першыя прамяні Cонца, Казкі збіраюцца разам, каб адправіцца ў дарогу…

Шчаслівы Дом адчыняе свае дзверы. Казкі дзякуюць яму за яго цеплыню. Адна за адной распраўляюць яны свае бліскучыя вясёлкавыя крылы і падымаюцца ў вялікае блакітнае Неба… Шчаслівы Дом не ведае, куды яны ляцяць і калі вернуцца. Ён проста глядзіць на Неба сваімі вялікімі добрымі вачыма і чакае.

Шчаслівы Дом сустракае Казкі, на пачатку новага дня зноў выпраўляе іх у падарожжа. Ляціце Казкі ў Свет! Ласкава і пяшчотна кранайце крыламі сэрцы, падтрымліваючы святло Любві на нашай Зямлі…



ILLUSTRATIONS PRINT